Што-ж не памагло і гэта!
І вось яшчэ ў палове лета,
Псоў набралося столькі, наканец,
Колькі у стадзе тым было авец.
Ваўкі чапаць ужо авец ня сьмелі.
Здавалася-б: ну, оўцы уцалелі!
Аднак,
Зусім ня вышла так…
Бо-ж старажом трэ’ есьць і піць,
Ня з пэнсіі-ж аднэй ім жыць?
І вось — сьпярша яны абстрыглі з оўцаў шэрсьць,
Далей — па жэраб’ю з іх скуркі паляцелі;
А там — засталася авечак штук пяць-шэсьць,
Ды й тых ў канцы сабакі зьелі!…
Кепска, калі ёсьць зашмат апякуноў:
Дзе нянек сем — там дзеці без галоў…
|}
Асёл. Калі ўвесь сьвет Юпітэр насяляў, Ня ведаю: ці зумысьля, ці маючы бярэмя Дзеля таго-ж, што пыхай ён вялікай ад’значаўся, І вось — к Юпітэру асёл ідзець
|