Ага! то-ж лог, што мае славу,
Што чорт заўсёды тут гасьціць.
Калі нельга у рай па-праву —
Мо’ ў пекле месца папрасіць?
І вось пачаў у цёмры ночы
Гукаць я дзьябла, каб памог.
Зарагатаў ён мне у вочы:
— Ты што-ж ка мне? А дзе твой Бог?
Цябе хрысьцілі, ты маліўся;
Сумленьне, сэрца меў і чэсьць.
Ты хрысьціянінам лічыўся, —
Чаго цяперка ка мне лезьць?
Папасьць у пекла не старайся!
Ты мне ня люб, ня мой слуга!
Ідзі, і тут лепш не бадзяйся,
Цябе ня кіне грызьць туга!
О, доля мая, доля злая!
Куды ні ткніся — ўсё няўдача!
Закрыты дзьверы пекла й раю…
Куды-ж мне дзецца? Вась задача!…
Напрасна толькі я мыкаўся!
Ні у рай, ні ў пекла мне нельга…
Ні Богу сьвечка аказаўся,
Ані для чорта качарга!
|}
Сучаснае. Як жывуць цяперка людзі?
|