Старац выслухаўшы просьбы,
Доўга думаў і маўчаў.
— Адыйдзеце, братцы, з мірам!
Ім нарэшце адказаў:
— Кожны з вас — інога хоча.
Хоць моц Бога без канца,
Дый прыйшлося-б вашай просьбай
Ставіць у тупік Тварца…
|}
Неяк у цёплы вечар лета,
На кватэру да паэта,
Які выйшаў у блізкі лес —
Злодзей праз вакно улез.
Шмыгануў ён туды-сюды:
Пуста хоць зарэж усюды!
З рэчаў ува усёй кватэры
Крывы стол, на ім паперы,
Кніжкі старыя, газэты; —
Пара крэслаў, табурэтаў;
У кутку стаіць тапчан,
Міска нейкая ды збан…
На падлозе ўсё акуркі,
Каўбасы „гарбатняй“ скуркі,
Крошкі хлеба, сямяцьцё, бруд…
Што украсьці можна тут?
Нечым ўсьцешыць на’т і вока!
Злодзей тут ўздыхнуў глыбока,
Плюнуў дый скаваў са злосьцяй:
— Вось і лезь к такому ў госьці!
Нічога, жулік, сам ня мае
|