ГОНІЦЬ ВЕЦЕР…
Гоніць вецер хмараў кучы; З жальбай нейкаю плакучай Ён шуміць. Ўсё стаіла боль балючу Перад сілаю магучай І маўчыць… Б‘юць паклоны лес і пушчы, Перастаў ўвесь стан пявучы Гаманіць. Што за сіла — усё мучыць… Дзе-ж той сонца твар пякучы Можа быць?
1922 г.