УНОЧЫ.
Паўночны час прабіў даўно… Здаюцца вуліцы пустэчай: Замоўкнуў голас чалавечы, Сьцішыўся гук і звон званоў.
Змарыў усё салодкі сон, А я ня сплю. І зоры ночы Красой чаруюць мае вочы. І ветру сьвіст, як струнны звон,
Мяне бадзёрыць, ўдаль заве… Мароз у жылах кроў хвалюе, Гарача, шчыра ў твар цалуе І родзіць думкі ў галаве…
1922 г.