МОЙ СЬПЕЎ.
Пагодны дзень і ветру шум Мне сэрца поўняць воляй дум; Душа мая ўзбуджае іх, Ў іх маладосьць гадоў маіх.
Жар сэрца прагне ў высь нябес, Ён рвецца ў поле, рвецца ў лес, Ён абнімае шыр палёў, Ён даганяе бег руччоў;
Да хараства імкнецца ён, Заве і будзіць, быццам звон; Жыцьця майго сьцішае гнеў, — Загэтым я люблю мой сьпеў!..
1921 г.