ВЕЧНЫ ГОМАН.
Вечны гоман буйных хваль Ліжа скалы, нібы сталь… Многа хваль ў прастор імкнецца… Стогне мора і сьмяецца.
Многа ў ім жальбы, трывог, — Ня стрымае-ж іх парог; Сілы волі і прастору Надта многа ў бурным моры!..
1914 г.