РОДНАМУ КРАЮ.
Краю мой, краю, Горам павіты; Ўсё ў табе, знаю, Потам абліта. Поту і сьлёзаў Многа бяз ліку, Як-бы марозаў Ў доўгую зімку, Як-бы завеяў, Ветраў шалёных, Як-бы надзеі Ў шчасьце бяздольных.
1913 г.