ТАК ХОЧАЦЦА ВЕРЫЦЬ…
Так хочаша верыць у шчасьце, Аддацца яму ўсёй душой, Адкінуць бяду і напасьці, Растацца з самоты цішой…
Эх, вольныя грудзі, глыбока Ўздыхнеце пад чары вясны, Бо погляд красы чарнавокай Навеяў аб шчасьці мне сны…
У цені зялёнага саду Да сэрца яе прыгарну, Бяз думкі, абману і здрады Ёй шчыра аб шчасьці шапну…