Гэта старонка не была вычытаная
Ва ўсім гэтым сама квола, —
Ка мне-ж лезе, як назола…
І ні ласкі мне ад мужа, —
Ён прад ёю ўецца вужам,
Ўсё шыпіць у такт за ёю…
Гора з гэтай мне сям‘ёю,
Ані ласкі, ані ўцехі —
Сварка, кепікі і сьмехі…
Што за хата, што за людзі?!.
Топчуць сэрца, сушаць грудзі…
Льюцца сьлёзы з воч няшчасных,
І напрасна, ўсё напрасна…
Хоць сьвякроў прыбраў-бы божа,
Тады лепей было-б можа,
А то сьведкай будзь мне, ночка —
Я пайду адгэтуль ў прочкі…
|}