У ЗОРНУЮ НОЧ.
Загарэлісь, зьяюць зоры, Заплятаюцца ў вянкі, Засьцілаюць высь прастору Залатыя аганькі…
Сны снуюць са сьветлай сіні, Сочаць з высі за зямлёй; Сны салодкія дзяўчыне Сьняцца гэткаю парой…
Маладзіцца месяц марай, Мне салодзіць мары ён, Многа жычыць шчасьця чараў… Мае вочы гоняць сон…