ЖЫЦЬЦЕ.
Спыніць ня маю сілы я Шалёны бег свайго жыцьця. Бягуць гадзіны, нікне дзень, Не застаецца нават цень,
Ні сьцежкі шляху, ні сьлядоў Ад жыцьця пройдзеных гадоў; І так за хвіляй — поступ дня Адходзіць ў вечнасьць нябыцьця…
Каб мог назад я павярнуць, — Ня так я зноў прайшоў-бы пуць: Ня траціў марна-б жыцьця час, Як траціў шмат гадоў зараз…
1914 г.