Хоць ня маю сошкі, дошкі, Ні хацінкі, ні двара, Але маю крэпкі ножкі, І пайду шукаць дабра.
Надта дзікі сьвет вялікі, — Я бадзяцца не ахвоч… Рукі моцны: дзерці лыкі, Плясьці лапці я ня проч.
Сьвітка тчэцца з тонкай ніткі, — Я сярмягу буду ткаць; Долю брыдку, як ракітку, Буду сілай дабіваць!..
1910 г.