І ЧАМУ Я ТАК ДЗІЎЛЮСЯ…
І чаму я так дзіўлюся, Паглядзеўшы на усход, І надзеі аддаюся За шчасьлівы дзень ўпярод? —
А затым я так дзіўлюся, Бо з усходам, — знаю я, — Сьвятлом раніцы уп‘юся, Стане іншаю зямля.
Ўсё прачнецца пасьля ночы, — Гоман птушак, лесу шум, І абсохнуць мае вочы Ад сьлёз горкіх пасьля дум.
1921 г.