права, якое зьмяшчаецца ў прывілеях Смаленскай, Віцебскай і Полацкай зямель. Іх права ідзе да сваіх мясцовых праўных асноў. З гэтай прычыны, з падабенства іх з прывілеямі украінскіх зямель таксама няма падстаў выводзіць аб домінуючым праве гэтых земляў, якія мелі ў сваёй аснове Рускую Праўду.
Найхарактарнай зьявай праўнага жыцьця Літоўскай дзяржавы ў пэрыод да выданьня Літоўскага Статуту 1529 году зьяўляецца юрыдычны сэпаратызм. Спэцыяльныя ўмовы стварэньня Літоўскай дзяржавы спагадалі праўнай дэцэнтралізацыі, а разам з тым і консэрвацыі звычаёвага права, якім рэгулявалася кожная асобная частка дзяржавы. „Консерватизм взачалі став гаслом політики Літовського правительства, — гаворыць акадэмік М. Грушэўскі.—„Мы старины не рухаемъ, а новины не уводим“ — повторяло воно при кождій нагоді, і в сых словах, окрім звичайного в ті часи пошановання status quo, звучить переконанне, що староруські порядки, прынесені руськими землями в ее нове політично тіло, в князівство Литовське, мусять бути в цілости задержані. І Литовське правытельство, дійсно, паказувало ім всяке поважання, забеспечало поодиноким землям іх автономію, устрій, практику, ставлячы ім властиво тілько одне жадання, аби всі сі землі, всі суспільні верстви причиняли ся военних тягарів державы"[1].
Хоць земскія прывілеі, асабліва беларускія, і даюць матэрыял з розных галін праўнага жыцьця, аднак яны не маглі разьлічаць на больш ці менш значную паўнату. Калі Літоўскі статут 1529 году, ня гледзячы на ўсе свае дамаганьні быць адзінай крыніцай права, прызнаецца ў немагчымасьці абхапіць усе сфэры жыцьця, дык тым больш не маглі граць ролю кодэксаў прывілеі. Гэта былі гарантыйныя законы, агульныя прадпасылкі для легальнага ўжываньня мясцовага звычаёвага права. Пераважная частка норм права, якія дзейнічалі ў кожнай зямлі, ня была запісана і трымалася толькі ў людзкой памяці; веданьне яе ня пераходзіла за межы сваёй тэрыторыі. Гаспадарскі суд, зьвязаны констытуцыйнымі гарантыямі, выяўленымі ў прывілеях, прымушаны быў, з гэтай прычыны, ці выяўляць нормы мясцовага звычаёвага права, раней чый вынесьці прыгавар, ці проста пераносіць справу на вырашэньне мясцовага суду. Вырашэньне спрэчнага юрыдычнага пытаньня не на падставе мясцовага звычаёвага права ўсьведамлялася, як „абраза".
„Ино намъ ея видело, штожь таковая рэчъ маеть быти сужона въ ихъ праве Дорогицкомъ. И не хотячи есмо образы никоторое праву Дорогицкому вчинити, и дали есмо имъ тое до права ихъ Дорогицкого"[2].