Як і другія краіны і гэта цэнтральная зямля Літоўскай дзяржавы мела свой земскі прывілей. Такім быў Гарадэлькі прывілей 1413 году, які захаваў сваё значэньне для Літвы, нават пасьля выданьня агульна-земскага прывілею 1447 году. „Літовцы, — гаворыць проф. Любаўскі, — дорожили этим Городельским привилеем, который давал им некоторые важные преимущества перед другими землевладельцами, и при случае ссылались на него в ограждение этих преимуществ. Так, когда король Сигизмунд в 1522 году назначил православного русского князя Константина Ивановича Острожского воеводою Троцким и дал ему первое место „в ловицѣ“ господарской рады, литовские паны протестовали против этого назначения, ссылаясь на то, что по Городельскому привилею такие высокие должности на Литве, как воеводства, каштелянства, должны предоставляться обязательно католикам, не схизматикам. И король должен был обещать, что этот случай не будет прецедентом для будущего, і впредь подобные урады и достоинства не будут даваться русским, без совета старших панов рады, но только литовцам римско-католической веры"[1].
Як і ў другіх краінах, тут разьвівалася і дзейнічала сваё мясцовае права—„літоўскае і рускае", аб якім успамінаюць прывілеі на Майдэборскае права Менску і другім гарадом.
У гэтай-жа галіне дзейнічаў збор юрыдычных норм, выданы пры Казіміры, вядомы ў навуцы пад назваю судзебніка Казіміра[2].
Хто ўдзельнічаў у складаньні яго? Пачатак яго гаворыць: „...мы съ князьмы и съ паны-радою нашего великого князьства и со всимь поспольствомъ согадавши урядили есмо такь"[3]. Што датычыць „поспольства", дык пад ім трэба разумець толькі паважаных асоб м. Вільні, дзе адбывалася складаньне судзебніка. Паспольства актыўнага ўдзелу ў выданьні судзебніка, зразумела, ня прымала[4]. Галоўную ролю грала рада князеўская. Гэта нават ня сойм, бо соймаў, у дакладным сэнсе гэтага слова, г. зн. з выбарнымі прадстаўнікамі шляхецтва, пры Казіміры ня было[5]. Сабраньне, якое займалася судзебнікам, па складу свайму было пашыраным пленумам Паноў-Рады. У адным са сьпісаў судзебніка паказаньне на „все поспольство" прапушчана.
Асабісты склад сабраньня гэтага, на жаль, невядомы, з прычыны таго, што судзебнік не дайшоў у аўтэнтычным відзе, а толькі ў сьпісах, хоць і XV сталецьця. Але ведаючы вялізарную політычную ролю літоўскай арыстакратыі якраз у эпоху Казіміра, якая самастойна вырашала лёс дзяржавы, трудна ўявіць сабе, каб у справе законадаўства праявіўся
- ↑ Любавский, очерк, стар. 77.
- ↑ Уласна кажучы, назва „судебник" чужая юрыдычай мове літоўска-рускага права. Сам акт называе сябе "листом“.
- ↑ Владимирский-Буданов, хрестоматия, ІІ, стар. 32.
- ↑ Малиновский. Рада великого кн. Литовского, ч. ІІ, в. І. стар. 112.
- ↑ Владимирский-Буданов. Рада в. кн. Литов. Записки Соц. эк. Від. УАН, IV. стар. 228