Гэта старонка не была вычытаная
— Мне заўсёды з табою было добра і весела, — сказала старая. — Варочайся хутка.
— Садзіся, таварыш, на воз, — сказаў Леапольд да чырвонаармейца. — Давай будзем выяжджаць на дарогу.
Марылька і маці правялі іх да крайніх хвой. Неўзабаве яны замкнулі хату і пайшлі на поле.
Праз некаторы час фурманка Леапольда Гушкі стаяла на гасьцінцы ў шэрагу доўгага сялянскага абозу. Леапольд пераклаў з ранейшае фурманкі на сваю скрынку з набоямі. Праз гадзіны тры новы абоз выехаў гасьцінцам ужо на той бок гарадка.