Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

шла наша чарга, і нашы наследнікі могуць сказаць нам; вы, моў, не нашага пакалення, глытайце пілюлю.

— Ты ўжо праз меру добрасэрды і сціплы, — сказаў на гэта Павел Пятровіч: — я, наадварот, упэўнены, што ў нас з табой куды больш праўды, як у гэтых панкоў, хоць выказваемся, можа быць, крыху застарэлай мовай, vieilli[1], і не маем той дзёрзкаснай саманадзейнасці... І такая надзьмутая гэта цяперашняя моладзь! Спытаемся ў каторага, якога віна вы хочаце, чырвонага ці белага? «Я не маю прывычку аддаваць перавагу чырвонаму!» адказвае ён басам і з такім важным тварам, як быццам уся сусветная глядзіць на яго ў гэты момант...

— Вы больш чаю не хочаце? — прамовіла Фенічка, прасунуўшы галаву ў дзверы: яна не адважылася ўвайсці ў гасціную, пакуль у ёй чуліся галасы спрэчак.

— Не, ты можаш загадаць прыняць самавар, — адказаў Нікалай Пятровіч і падняўся да яе насустрач. Павел Пятровіч адрывіста сказаў яму: bon soir[2] і пайшоў да сябе ў габінет.


XI

Праз поўгадзіны Нікалай Пятровіч адправіўся ў сад у сваю любімую альтанку. На яго найшлі смутныя думы. Упершыню ён ясна ўсведамляў сваё разыходжанне з сынам; ён прадчуваў, што з кожным днём яно будзе рабіцца ўсё больш і больш. Значыцца, дарэмна ён, бывала, зімою ў Пецербургу цэлымі днямі праседжваў над навейшымі творамі; дарэмна прыслухоўваўся да гутарак маладых людзей, дарэмна радаваўся, калі яму ўдавалася ўставіць і сваё слова ў іх кіпучыя прамовы. «Брат кажа, што наша праўда, — думаў ён, — і адкінуўшы ўсякую ганарлівасць убок, мне самому здаецца, што яны далей ад ісціны, чым мы, а ў той-жа час я адчуваю, што за імі ёсць нешта, чаго мы не маем, нейкая перавага над намі... Маладосць? Не: не адна толькі маладосць. Ці не ў тым гэта і перавага, што ў іх менш слядоў панства, як у нас?»

Нікалай Пятровіч панурыў галаву і правёў рукою па твары.

«Але адмаўляць паэзію? — падумаў ён ізноў; — не спрыяць мастацтву, прыродзе...»

І ён паглядзеў навокал, як-бы хочучы зразумець, як можна не спрыяць прыродзе. Ужо вечарэла; сонца схавалася за ненялічкі асіннік, які быў за поўвярсты ад саду: цень ад яго без канца цягнуўся праз нерухомыя палі.

  1. Застарэла.
  2. Добры вечар.