амаль з пярэпалахам, амаль з крыкам абвясціў, што і ён намераны паехаць. Одзінцова не стала яго ўтрымліваць.
— У мяне вельмі ціхая каляска, — дадаў няшчасны малады чалавек, зварачаючыся да Аркадзія, — я магу вас падвезці, а Еўгеній Васільевіч можа ўзяць ваш тарантас, — так яно нават зручней будзе.
— Ды злітуйцеся, вам зусім не па дарозе, і да мяне далёка.
— Гэта нічога, нічога, часу ў мяне шмат, пры тым у мяне на тым баку справы ёсць.
— Па водкупах? — спытаўся Аркадзій, ужо занадта пагардліва.
Але Сітнікаў быў у такім адчаі, што, супроць звычайнага, нават не засмяяўся. — Я вас упэўняю, каляска надзвычайна ціхая, — прамармытаў ён, — і ўсім месца будзе.
— Не, крыўдзьце мс’е Сітнікава, не адмаўляйцеся, — прамовіла Анна Сяргееўна...
Аркадзій глянуў на яе і многазначна нахіліў галаву.
Госці паехалі пасля снедання. Развітваючыся з Базаравым, Одзінцова падала яму руку і сказала: — Мы яшчэ ўбачымся, праўда?
— Як загадаеце, — адказаў Базараў.
— У такім выпадку, мы ўбачымся.
Аркадзій першы вышаў на ганак: ён узлез у сітнікаўскую каляску. Яго пачціва падсаджваў дварэцкі, а ён-бы з прыемнасцю яго пабіў альбо расплакаўся. Базараў усеўся ў тарантасе. — Дабраўшыся да Хахлоўскіх выселкаў, Аркадзій чакаў, пакуль Фядот, гаспадар пастаялага двара, запрог коней, і, падышоўшы пад тарантас, з ранейшай усмешкаю сказаў Базараву:
— Еўгеній, вазьмі мяне з сабою; я хачу да цябе паехаць.
— Садзіся, — вымавіў праз зубы Базараў.
Сітнікаў, які пахаджаў, весела пасвістваючы, вакол свайго экіпажа, толькі рот разявіў, пачуўшы гэтыя словы, а Аркадзій з халодным спакоем выняў свае рэчы з яго каляскі, сеў побач з Базаравым — і, далікатна развітаўшыся з сваім былым спадарожнікам, крыкнуў: «Рушай!» Тарантас пакаціў і хутка знік з вачэй... Сітнікаў, канчаткова збянтэжаны, паглядзеў на свайго фурмана, але той махаў пужкаю над хвастом супражнога каня. Тады Сітнікаў ускочыў у каляску — і, загрымеўшы на двух праходзіўшых мужыкоў: «надзеньце шапкі, дурні!» — пацягнуўся ў горад, куды прыехаў вельмі позна, і дзе, на наступны дзень, у Кукшынай, дужа дасталося двум «агідным гардунам і невукам».
Сядаючы за ў тарантас да Базарава, Аркадзій моцна сціс-