з вамі спрачацца пя сьмею, я глыбока ўваліўся, і што ўсяго горш, ва ўласных вачох сваіх прайграў, але ужо гэта, мабыць, мне так ад роду было напісана, ужо гэта, мабыць, лёс, — а ад лёсу не ўцячэш, самі ведаеце. — Ну, вось і падрабязнае тлумачэньне няшчасьця майго і ліха, Барбарачка, вось — усё такое, што хоць-бы і ня чытаць, так у той-жа час. — Я крыху хворы, матачка мая, і ўсёй вясёласьці пачуцьцяў пазбавіўся. Вось чаму, сьведчачы вам маю прыязьнь, каханьне і пашану, застаюся, шаноўныя васпані мая, Барбара Аляксееўна,
Макарам Дзевушкін
Ліпеня 29.
Я прачытала вашы абодвы лісты, — ды так і ахнула! Паслухайце, сябра мой, ці вы ад мяне ўтойваеце што-небудзь і напісалі мне толькі частку ўсіх няпрыемнасьцяй вашых, або... дапраўды, Макар Аляксеевіч, на лістох вашых яшчэ адчуваецца якоесьці незаспакаеньне... Заходзьце да мяне, на міласьць бога, заходзьце сёньня; ды паслухайце, вы ведаеце, ужо так проста заходзьце да нас абедаць, я ўжо і ня ведаю, як вы там жывеце і як з гаспадыняй вашай уладзілі. Вы пра гэта пра ўсё нічога ня пішаце і быццам-бы знарок замоучваеце. Дык бывайце здаровы, сябра мой; заходзьце да нас абавязкова сёньня; ды ўжо лепш-бы вы зрабілі, калі-б і заўсёды за-