Старонка:Бедныя людзі.pdf/110

Гэта старонка не была вычытаная

ходзілі да нас абедаць. Тадора варыць вельмі добра. Бывайце.

Ваша Барбара Дабрасёлава.

Жніўня 1.

Матачка, Барбара Аляксееўна!

Рады, вы, матачка, што бог вам здарэньня паслаў, у сваю чаргу за дабро дабром адслужыць і мяне адзякаваць. Я гэтаму веру, Барбарачка, і ў дабрату анельскага сэрцайка вашага веру, і не ў дакор вам кажу, — толькі ня ўпікайце мяне, як тады, што я на старасьці гадоў з панталыку зьбіўся. Ну, ужо быў грэх такі, што-ж рабіць! — калі ўжо хочаце абавязкова, каб тут грэх які быў; толькі вось, ад вас-жа, сябровачка мая, слухаць такое мне ня вельмі лёгка! А на мяне ня злуйце, што я гэта кажу; у мяне ў грудзёх, матачка, усё пераныла. Бедныя людзі капрызныя; — гэта ўжо так ад прыроды заведзена. Я гэта і раней адчуваў, а цяпер яшчэ больш адчуў. Ён, бедны чалавек, ён шмат патрабуе; ён і на сьвет божы інакш пазірае, і на кожнага стрэчнага з-пад ільба пазірае, ды вакол сябе супучаным поглядам пазірае, ды прыслухаецца да кожнага слова, ці не пра яго там што кажуць? Што, вось, які ён нехлямяжы, што ён-бы такое ўласна адчуваў, што вось, напрыклад, якавы ён будзе з гэтага боку, якавы будзе з таго боку? І вядома кожнаму, Барбарачка, што бедны чалавек горш анучкі і ніякай ні ад кога пашаны ня можа мець, што ўжо там ні пішы! Яны-ж, брудасы, гэтыя, што ўжо там ні пішы! — усё будзе ў бедным