таю ў апошні раз, ды і таркануў яго за рукаво. Ён хоць-бы што сказаў, завастрыў пяро, ды і пачаў пісаць; я і адыйшоў. Яны, матачка, ці бачыце, можа быць, і паважаныя людзі ўсе, ды ганаровыя, вельмі ганаровыя; — што мне! Куды нам да іх, Барбарачка! Я вось таму вам і напісаў усё гэта; — Амельян ванавіч таксама засьмяяўся, ды галавой паківаў, затое абнадзеіў мяне, любы. Амельян Іванавіч чалавек годны пашаны. Абяцаў ён мяне пазнаёміць з адным чалавекам; чалавек-жа гэты, Барбарачка, на выбарскай жыве, таксама дае на процанты, чатырнаццатае клясы якісьці. Амельян Іванавіч кажа, што гэты ўжо абавязкова дасьць; я заўтра, анёлачак мой, пайду, — га? Як вы мысьліце? Бяда-ж не пазычыць! Гаспадыня мяне ледзь з кватэры ня гоніць, і абедаць мне даваць ня хоча. Ды і боты ў мяне вельмі кепскія, матачка, ды і гузікаў няма, ды ці таго яшчэ няма ў мяне! а ну як з начальства хто-небудзь заўважыць гэтакую няпрыстойнасьць? Бяда, Барбарачка, бяда, проста бяда!
Макар Дзевушкін.
Жніўня 4.
Любы Макар Аляксеевіч!
На міласьць бога, Макар Аляксеевіч, як толькі можна хутчэй пазычце колькі-небудзь грошай; я ні за што не папрасіла-б у вас дапамогі пры цяперашнім становішчы, але калі-б вы ведалі, якое маё становішча! У гэтай кватэры нам ніяк нельга заста-