жыву. Паставіў я ў сабе ложак, стол, камоду, парачку крэслаў, абраз павесіў. Праўда, ёсьць кватэры і лепшыя, — можа быць, ёсьць і куды лепшыя, але выгода галоўнае; гэта-ж усё з-за выгоды, і вы ня думайце, што з-за іншага чаго-небудзь. Ваша ваконца насупраць, праз двор; ды і двор вузенькі, вас мільгом пабачыш — усё весялей мне, небараку, ды і таней. У нас тут самы горшы пакой з сталаваньнем 35 руб. І асыгн. каштуе. Не па кішані! А мая кватэра мне каштуе сем руб. асыгн., ды сталаваньне пяць руб.: вось 24 з паўрублём, а раней роўна 30 плаціў, затое ў шмат чым сабе адмаўляў; гарбату піў не заўсёды, а цяпер вось і на гарбату і на цукар выгадаў. Яно, ці ведаеце, родная мая, гарбаты ня піць неяк сорамна; тут народ усё з дастаткамі, дык і сорамна. Дзеля чужых і п'еш яе, Барбарачка, дзеля віду, дзеля тону; а па мае ўсёроўна, я непераборлівы. Прыкіньце так на дробныя выдаткі — усё-ж што-небудзь ды патрэбна — на боты якія-небудзь, палітцо — ці шмат застанецца? Вось і ўся мая пэнсія. Я-то не маракую і здаволены. Яно хапае. Вось ужо некалькі год хапае; узнагароды таксама бываюць. — Ну; бывайце, мой анёлачак. Я вам там купіў пару вазончыкаў з бальзамінай, і геранію — танна. А вам, можа быць, і разада падабаецца? Дык і разада ёсьць, вы напішэце; ды ці ведаеце ўсё як можна больш падрабязна напішэце. Вы, між іншага, ня думайце чаго-небудзь і не сумнявайцеся, матачка, пра мяне, што такі пакойчык наняў, не, гэта выгода прымусіла, і адна выгода спакусіла мяне, я-ж матачка, грошы зьбіраю, адкладаю; у мяне
Старонка:Бедныя людзі.pdf/12
Гэта старонка была вычытаная