чаго і гаварыць пра гэта, ды і ўспамінаць ня трэба. На рубля срэбрам куплю боты; я ужо і ня ведаю, ці здольны буду я ў старых заўтра на службу зьявіцца. Хустачка на шыю таксама была-б патрэбна, бо старой хутка год міне; але дзеля таго, што Вы мне з старога хвартушка вашага ня толькі хустачку, але і манішку выкраіць абяцаліся, дык я пра хустачку і думаць больш ня буду. Дык вось боты і хустачка ёсьць. Цяпер гузікі, сябровачка мая! Вы згадзецеся, крошачка мая, што мне бяз гузікаў быць нельга, а ў мяне ледзь не палова барта абсыпалася! Я калачуся, калі падумаю, што яго сьветласьць могуць такі непарадад заўважыць, ды скажуць-ды што скажуць! Я, матачка, і не пачую, што скажуць; бо памру, памру, на месцы памру, так-такі вазьму ды і памру ад сораму, ад думкі адной! — Ах, матачка! — Ды вось яшчэ застанецца ад усіх патрэб трохрублёўка; дык вось гэта на жыцьцё, і на поўфунціка тытуню, таму што, анёлачак мой, я без тытуню жыць не магу, а ужо вось дзевяты дзень люлькі ў рот ня браў. Я-б, праўду кажучы, купіў-бы, ды і вам нічога не сказаў-бы, ды сорамна, вось у вас там бяда, вы апошняга пазбываецеся, а я тут рознымі прыемнасьцямі, асалодамі займаюся; дык вось таму і кажу вам усё гэта, каб сумленьне ня грызла, ня мучыла. Я вам адкрыта прызнаюся, Барбарачка, я цяпер у надзвычайна цяжкім становішчы. Гэта значыць, аніколі нічога падобнага са мной ня бывала. Гаспадыня ненавідзіць мяне, павагі ні ад кога няма ніякай; нястача страшэнная, даўгі, а на службе, дзе
Старонка:Бедныя людзі.pdf/122
Гэта старонка не была вычытаная