нядобра, што чаму гэтыя брыдкія маткі дзяцей не шануюць, і амаль голых з пісулькамі на такі холад пасылаюць. Яна, можа быць, дурная кабета, характару ня мае; ды за яе і пастарацца, можа быць, няма каму, дык яна і сядзіць, падкурчыўшы ногі, можа быць, і сапраўды хворая. Ну, ды ўсё-ж зьвярнуцца-б куды належыць; а можа быць і проста круцелька, знарок галоднае і сухарлявае дзіцянё ашукваць народ пасылае, на хваробу наводзіць. І чаму навучыцца бедны хлопчык з гэтымі пісулькамі? Толькі сэрца яго камне; ходзіць ён, бегае, просіць. Ходзяць людзі, ды некалі ім. Сэрцы ў іх каменныя; словы іх жорсткія. «Прэч! убірайся! жартуеш!» — Вось, што чуе ён ад усіх, і камянее сэрца дзіцяці, і калоціцца дарэмна на холадзе бедненькі, запалоханы хлопчык, быццам птушанётка, якое з раскіданага гнязьдзечка выкінулася. Зябнуць у яго рукі і ногі; дух займае. Паглядзіш, вось ён ужо і кашляе; тут недалёка чакаць, і хвароба, як нячысты, запаўзе яму ў грудзі, а там, бачыш, і сьмерць ужо стаіць над ім, дзе-небудзь у смуродным куце, бяз догляду, без дапамогі, вось і ўсё яго жыцьцё! Вось якаво яно жыцьцё бывае! Ах, Барбарачка, балюча чуць «на ласку бога падарыце», і прайсьці і ня даць нічога, сказаць яму: «бог падорыць». Іншае «падарыце» яшчэ нічога. (І «падарыце» то розныя бываюць, матачка). Іншае доўгае, працяглае, прызвычаснае, заручанае, проста жабрачае; гэтаму яшчэ ня так балюча не падарыць, гэты даўно жабраком, даўнейшым, па занятку жабрак, гэты прызвычаіўся, думае, ён пера-
Старонка:Бедныя людзі.pdf/147
Гэта старонка не была вычытаная