ну, ды ўжо проста ні жывы, ні мёртвы накіраваўся. Вядуць мяне цераз адзін пакой, цераз другі пакой, цераз трэці пакой, у габінат — зьявіўся! Аніякай справаздачы пра тое, што я тады думаў, я вам даць не магу. Бачу, стаяць яго сьветласьць, вакол яго ўсе яны. Я, здаецца, не пакланіўся; забыўся. Спужаўся так, што і губы калоцяцца, і ногі калоцяцца. Ды і было чаго, матачка. Па-першае, сорамна; я зірнуў направа ў люстру, дык проста было ад чаго звар. яцець, што я там пабачыў. А па-другое, я заўсёды рабіў так, быццам-бы мяне і на сьвеце ня было. Так, што ледзь яго сьветласьць ведалі пра маё існаваньне. Можа быць, чулі, так крыху, што ёсьць у нашым ведамстве Дзевушкін, але ў бліжэйшыя ад гэтага стасункі ніколі не ўваходзілі.
Пачалі разгневана: «як-жа гэта вы, васпан! Чаго бы глядзіцё, патрэбная папера, патрэбная да сьпеху, а вы не псуяцё. І як-жа вы гэта», — тут яго сьветласьць зьвярнуліся да Астана Іванавіча. Я толькі чую, як да мяне гукі слоў далятаюць: — «Нядбайнасьць! неахайнасьць! Уводзіце ў няпрыемнасьці!» — Я разявіў быў рот чагосьці. Хацеў быў прабачэньня прасіць, ды ня мог, уцячы, — адважыцца ня сьмеў, і тут... тут, матачка, такое здарылася, што і цяпер ледзь пяро трымаю ад сораму. — Мой гузічак — ну яго да д'ябла! — гузічак, які вісеў у мяне на нітачцы — раптам адарваўся, адскочыў, заскакаў (я, відавочна, зачапіў яго выпадкова), зазьвінеў, пакаціўся і проста, так-такі проста, пракляты, да ног яго сьветласьці, і гэта сярод агульнага маўчаньня! Вось і ўсё было маё