Я так была зьдзіўлена яго прапановай, што сама ня ведаю, ад чаго заплакала. Ён прыняў мае сьлёзы за падзяку і сказаў мне, што ён заўсёды быў упэўнены, што я добрая, чулая і вучоная дзяўчына, але што ён не раней, між іншага, вырашыў на гэты спосаб, як даведаўшыся з усёю падрабязнасьцю пра мае цяпе рашнія паводзіны. Тут ён распытваўся пра вас, сказаў, што пра ўсё чуў, што вы шляхэтных учынкаў чалавек, што ён з свайго боку ня хоча быць у вас у даўгу і што ці даволі вам будзе 500 руб. за ўсё, што вы мне зрабілі? Калі-ж я яму вытлумачыла, што вы мне тое зрабілі, чаго ніякімі грашыма не заплаціш, дык ён сказаў мне, што ўсё глупства, што ўсё гэта романы, што я яшчэ маладая і вершы чытаю, што романы губяць маладых дзяўчат, што кніжкі толькі цнатлівасьць псуюць, і што ён цярпець ня можа ніякіх кніжак; раіў пражыць яго гады і тады пра людзей гаварыць; «тады», дадаў ён, «і людзей пазнаеце». Пасьля ён сказаў, каб я падумала добра пра яго праданову, што яму вельмі будзе няпрыемна, калі я такі важны крок зраблю неабдумана, дадаў, што неабдуманасьць і захапленьне губяць юнацтва непрактычнае, але што ён надзвычай жадае з майго боку прыемнага адказу; што, нарэшце, у адваротным выпадку, ён прымушаны будзе жаніцца ў Маскве на купчысе, таму што, кажа ён, я прысягнуў нагодніка пляменьніка пазбавіць спадчыны. Ён сілком пакінуў у мяне на пяльцах пяцьсот рублёў, як ён сказаў на цукеркі; сказаў, што на вёсцы я патаўсьцею, як перапечка, што буду ў яго, як сыр у масьле, плаваць, што ў яго
Старонка:Бедныя людзі.pdf/172
Гэта старонка не была вычытаная