Старонка:Бедныя людзі.pdf/176

Гэта старонка не была вычытаная

няхай ужо ён лепш жэніцца на купчысе! Як вы мысьліце, матачка, няхай ужо лепш на купчысе! — я да вас, Барбарачка вы мая, як зьмеркнецца, дык і забягу на гадзінку. Цяпер-жа рана зьмяркаецца, дык я і забягу. Я, матачка, да вас абавязкова на гадзіначку прыду сёньня. Вось вы цяпер чакаеце Быкава, а як ён пойдзе, дык тады... Вось пачакайце, матачка, я забягу...

Макар Дзевушкін.

Верасьня 27.

Сябра мой Макар Аляксеевіч!

Пан Быкаў сказаў, што ў мяне абавязкова павінна быць на тры тузіны сарочак галяндзкага палатна. Дык трэба як можна хутчэй падшукаць швачак на два тузіны, а часу ў нас вельмі мала. Пан Быкаў злуецца, кажа, што з гэтымі анучамі страх як шмат вазьні. Вясельле наша праз пяць дзён, а на другі дзень пасьля вясельля мы едзем. Пан Быкаў сьпяшаецца, кажа, што на глупства шмат часу няварта траціць. Я змучылася ад клопату і ледзь на нагах стаю. Спраў страшэнная кіпа, а, дапраўды, лепш, калі-б гэтага нічога ня было. Ды яшчэ: у нас не хапае блёнд і анталяжаў. Дык вось трэба было-б прыкупіць, таму што пан Быкаў кажа, што ён ня хоча, каб жонка яго, як кухарка, хадзіла, і што я абавязкова павінна «падцерці нос усім памешчыцам». Гэтак ён сам кажа. Дык вось, Макар Аляксеевіч, адрасуйцеся, калі ласка, да мадам Шыфон на Гарохавую