Старонка:Бедныя людзі.pdf/180

Гэта старонка не была вычытаная

Верасьня 28.

Галубок мой, Барбара Аляксееўна!

Я — гэта значыць, брыльянтшчык кажа, — добра; а я пра сябе хацеў спачатку сказаць, што я захварэў і ўстаць не магу з пасьцелі. Вось цяпер, як пара прышла поўная клопатаў і турбот, дык і прастуды напалі, вораг іх забраў-бы! Таксама паведамляю вас, што ў давяршэньне няшчасьцяў маіх яго сьветласьць захацелі быць суровым, і на Амельяна Іванавіча многа злаваліся і крычалі, і пад канец зусім змучыліся, бедненькія. Вось я вас і паведамляю пра ўсё, ды яшчэ хацеў вам напісаць што-небудзь, толькі вас турбаваць баюся. Я-ж, матачка, чалавек дурнаваты, просты пішу сабе што ні напала, дык можа быць, вы там што-небудзь і такога — ну, ды ўжо што!

Ваш.

Макар Дзевушкін.

Верасьня 29.

Барбара Аляксееўна, родная мая!

Я сёньня Тадору бачыў, галубок мой. Яна кажа, што заўтра ваш шлюб, а пасьля заўтрага вы ад яжджаеце, і што пан Быкаў ужо коняй наймае. Пра яго сьветласьць я ўжо паведамляў вас, матачка, ды яшчэ: — рахункі з магазына на Гарохавай я праверыў: усё верна, ды толькі вельмі дорага. Толькі за што-ж пан Быкаў на вас злуецца? Ну, заставайцеся шчасьлівыя, матачка! Я рад; так, буду я рад, калі вы будзеце шчасьлівыя. Я прышоў-бы ў царкву, матачка,