Да ліста «8 красавіка».
«Пра Гомэра і пра Брамбуса гаворыць» — Гомэр — вядомы грэцкі поэт, аўтар «Іліяды» і «Одысэі»; барон Брамбэўс — псэўданім крытыка Сенкоўскага, які рэдагаваў у 40-х гадох часопіс «Библиотека для чтения».
«Асыгнацыі» — у мінулым сталецьці грашовыя разьлікі рабіліся двума спосабамі — на асыгнацыі, папяровыя грошы, і срабрам. 35 рублёў асыгнацыямі раўняліся 15-20 рублём срэбрам.
Мая 20.
«Рандэву» — ад францускага rendez vous — спатканьне.
Чэрвеня 26.
«...Уладзімер скалтнуўся, і палшалёна забулькатаў у ім, і кроў ускіпела». — Дастаеўскі вуснамі Дзевушкіна кпіць у гэтым урыўку з тых аповесьцай з жыцьця «вялікага сьвету», якіх процьму зьявілася ў 30-х і ў пачатку 40-х гадоў XІX веку. Героі гэтых аповесьцай вызначаліся шалёным палам і пачуцьцямі, да таго высокімі, што яны здаваліся непадобнымі да сапраўднасьці. Скромнаму, але разьвітаму мешчаніну Дзевушкіну тыя пакутлівыя графіні і демонічныя Сьмельскія не без падставы здаваліся сьмешнымі. Тое самае можна сказаць і пра аповесьць «Ярмак і Зюлейка», урывак з якой Макар выпісвае Барбарачцы.
«Ці ведаеце вы Івана Пракопавіча Жоўтапуза? Ну, вось той самы, што ўкусіў за