нагу Пракопа Іванавіча. Іван Пракопавіч чалавек жорсткага характару, але затое рэдкі добрадзей; наадварот, Пракоп Іванавіч надзвычайна любіць рэдзьку з мёдам. А вы ведаеце Палагею Антосеўну? Ну, вось тая самая, якая заўсёды спадпіпу надзяе навыварат». — Адкрытая пародыя на спосаб лёгкага апавяданьня, якім напісаны шмат аповесьwяй Гоголя, як «Аповесьць пра тое, як пасварыўся Іван Іванавіч з Івапам Нічыпарагічам». Там чыта знойдзе Антося Пракопавіча Пупапуза. «Іван Іванавіч крыху баязьлівага характару. У івана Нікіфаравіча, наадварот, нагавіцы ў шырокіх фалдах..» «Вы ведаеце Агапу Хвяхосаўну? Тая самая, што адкусіла вуха ў засядацеля» і г. д.
«Контэса-дзюшэса» — мяношка, якую даў Дзевушкін вялікасьвецкім героіням Comtessa (па франц. графіня duchesse — герцогіня).
Поль-дэ-Кок (1794-1871) — францускі пісьменьнік 30-х і 40-х гадоў, творы якога вызначаліся няпрыстойным, няскромным зьместам. Сярод расійскіх крытыкаў асабліва сурова змагаўся з Поль-дэ-Кокам Бялінскі. Не зважаючы на гэта, яго творы перакладаліся і чыталіся з вялікай ахвотай.
Ліпеня 1.
«Івікавы жураўлі» — верш Шыльлера, удала перакладзены В. А. Жукоўскім.
«Станцыёны нагледчык» — адзін з лешшых твораў Пушкіна. Напісаны ім у 1830 г. і ўвайшоў у «Аповесьці Белкіна», якія Барабарачка паслала Макару пачытаць. Аповесьць зрабіла на Дзевушкіна надзвычайна моцнае ўражаньне. У вобразе Вырына ён адчуў глыбокую псыхолёгічную праўду. Гэта адно з самых важных месц «Бедных людзей».
Ліпеня 28.
«Амбіцыйны» — слова, якое вельмі падабалася Макару Дзевушкіну. Паходзіць ад слова «амбіцыя» (францускае ambition). Літаральнае значэньне — ганарлівасьць.