Старонка:Бедныя людзі.pdf/30

Гэта старонка была вычытаная

доўгім языком; але ўсё-ж, самі памяркуйце вы, матачка, якаво гэта будзе, калі яны ўсе даведаюцца пра нас? Што яны падумаюць, і што яны скажуць тады? — Дык вось вы сьцісьніце сэрцайка, матачка, ды пачакайце пакуль ачуняеце; а мы пасьля так ужо дзе-небудзь, не ў сваім доме, рандеву назначыма.

Чэрвеня 1.

Мой любы Макар Аляксеевіч!

Мне так хочацца зрабіць вам што-небудзь спагаднае і прыемнае за ўсе вашы стараньні і клопаты да мяне, за ўсю вашу любасьць да мяне, што я вырашыла, нарэшце, з нуды парыцца ў маёй камодзе і адшукаць мой сшытак, які цяпер і пасылаю вам. Я пачала яго яшчэ ў шчасьлівую пару майго жыцьця! Вы часта з цікавасьцю распытваліся пра маё ранейшае жыцьцё-быцьцё, пра мамку, пра Такроўскага, пра маё жыцьцё ў Ганны Тодараўны і, нарэшце, пра нядаўныя мае пакуты, і так нецярпліва хацелі прачытаць гэты сшытак, у якім мне ўздумалася, бог ведае навошта, аднатаваць такія-сякія моманты з майго жыцьця, што Я спадзяюся прынесьці вам вялікае здавальненьне маёю пасылкаю. Мне-ж неяк сумна было перачытваць гэта. Мне здаецца, што я ужо ўдвая пастарэла з таго часу, калі пісала ў гэтых нататках апошні разок. Усё гэта пісана ў розныя часы. Бывайце, Макар Аляксеевіч. Мне страх як сумна цяпер і мяне часта мучыць бяссоньніца. Якое нуднае ачуньваньне.

Б.Д.

_____________