рабіла, аб чым клапацілася і чаго клапацілася, гэтага я ніяк не магла ўгадаць. Знаёмства ў яе было вялікае і рознастайнае. Да яе ўсё, бывала, госьці езьдзілі, і ўсё бог-ведае якія людзі, заўсёды па якіхсьці справах, і на хвілінку. Мамка заўсёды адводзіла мяне ў наш пакой, бывала, як толькі зазвоніць званочак. Ганна Тодараўна страх як злавалася за гэта на мамку і ўвесь час цьвярдзіла, што ўжо мы вельмі ганаровыя, што празьмеру ганаровыя, што было-б там чым ганарыцца, і цэлыя гадзіны ня сьціхала. Я не разумела тады гэтых дакораў у ганаровасьці; гэтак-жа сама я толькі цяпер дазналася, або, у кожным разе, здагадваюся, чаму мамка не адважвалася жыць у Ганны Тодараўны. Злосная жанчына была Ганна Тодараўна; яна ўвесь час нас мучыла. Да гэтага часу мне таямніцаю, навошта ўласна яна запрашала нас да сябе? Спачатку яна была з намі даволі ласкавай, а пасьля ўжо і выказала свой сапраўдны характар як мае быць, калі пабачыла, што мы зусім бездапаможныя, і што нам ісьці няма куды. Пазьней са мной яна зрабілася вельмі ласкавай, нават аж неяк груба-ласкавай, да падлізваньня, але спачатку і я цярпела заадно з мамкай. Раз-по-раз упікала яна нас; толькі і рабіла, што бубніла пра сваё дабрадзейства! Староньнім людзям рэкомэндавала нас, як сваіх бедных, сваіх бедных сваячніц, удаву і сірату бездапаможных, якіх яна з-за шчодрасьці, дзеля любасьці хрысьціянскай, да сябе прытуліла. За сталом кожны кавалак, які мы бралі (сачыла вачыма, а калі мы ня елі, то зноў пачыналася гісторыя; бач, мы пагар-
Старонка:Бедныя людзі.pdf/38
Гэта старонка была вычытаная