вольны час раблю? — Сплю дурань-дурнем. А то за места сну непатрэбнага можна было-б і прыемным за няцца; гэтак сесьці-б ды і напісаць. І сабе карысна, і іншым добра. Ды што, матачка, вы паглядзеце вось толькі, колькі бяруць яны, даруй ім божа! Вось хоць-бы і Ратазяеў, — як бярэ! Што яму аркуш напісаць? Ды ён у некаторы дзень і па пяць аркушаў пісаў, а па трыста рублёў, каха, за аркуш бярэ. Так анекдоцік які-небудзь, або з-за цікавасьці што-небудзь — пяцьсот, дай ня дай, хоць лопні, ды дай! а не — дык мы і па тысячы іншы раз у кішаню кладеем! Якаво, Барбара Аляксееўна? Ды што ты? — Там у яго вершыкаў сшытачак ёсьць, і вершык усё так невялічкі, — семь тысяч, матачка, семь тысяч просіль, падумайце. Ды гэта двор цэлы, дом вялізны! Кажа, што пяць тысяч даюць яму, ды ён не бярэ. Я яго на розум наводжу, кажу — вазьмеце, вось, вы пяць тысяч ад іх, ды і плюньце ім, — усё-ж грошы пяць тысяч! — Не, кажа, сем дадуць, круцялі. — Вяртлявы, яйправа, такі!
А што, матачка, ужо калі на тое пайшло, дык я вам, так і быць, выпішу з «Італьянскіх любошчаў» мясьціначку. Гэта ў яго так твор называецца. Вось прачытайце, Барбарачка, ды пасудзеце самі.
«... Уладзімер скалатнуўся, і цал шалёна забулькатаў у ім, і кроў ускіпела...
«— Графіня, — ускочыў ён, — графіня! Ці ведаеце вы, які жахлівы гэты пал, якое бязьмежнае гэта вар'яцтва? Не, мае мары мяне не падманьвалі! Я кахаю, кахаю ўрачыста, шалёна, па-вар'яцку! Уся кроў твайго мужа не зальле шалёнага, булькатлівага за-