Старонка:Бедныя людзі.pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

хапленьня душы маёй! Нікчэмныя перашкоды ня спыняць пякельнага агня, які ўсё ірве і праводзіць барозны па маіх змораных, змучаных грудзёх. О, Зінаіда, Зінаіда!..

«— Уладзімер!.. — прашаптала графіня ў бяспамяцьці, схіляючыся на яго плячо...

«— Зінаіда! — закрычаў у захапленьні Сьмельскі.

«Грудзі яе высока уздыхнулі. Пажар успыхнуў чырвоным полымем на аўтары каханьня і правёў барозны па грудзёх няшчасных пакутнікаў.

«— Уладзімер!.. — шаптала ў ап'яненьні графіня. Грудзі яе ўздымаліся, шчокі яе ружавелі, вочы гарэлі . . . . . . . . . . . . . . . . .

«Новы, жахлівы шлюб адбыўся! . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .. . . . . . . . . . . . . . . . .

«Праз паўгадзіны стары граф увайшоў у будуар сваёй жонкі.

«— А што, душачка, ці не загадаць, каб дарагому госьцю самаварчык паставіць? — сказаў ён, пагладзіўшы жонку па шчацэ».

Ну вось, я вас прашу, матачка, пасьля гэтага — ну, як вы знаходзіце? Праўда, крышачку вольна, пра гэта няма чаго спрачацца, але затое прыгожа. Ужо што прыгожа, то прыгожа! А вось дазвольце, я вам яшчэ ўрывачак напішу з аповесьці «Ярмак і Зюлейка».

Уявеце сабе, матачка, што казак Ярмак, дзікі і грозны заваёўца Сібіру, закаханы ў Зюлейку, дачку сібірскага цара Кучума, якую ён у палон забраў. Па-