сьмірненька; шыйце або чытайце, а можна і ня шыць, — усёроўна, толькі з намі жывеце. А то вы самі пасудзеце, ну на што гэта будзе падобна тады?.. Вось я вам кніжак дастану, а пасьля, магчыма, ізноў куды-небудзь гуляць зьбярэмся. Толькі вы там годзе, Матачка, годзе, набірайцеся розуму, і з-за глупства не дзяціньцеся! Я да вас прыду, і ў хуткім часе, толькі вы гэтае маё простае і адкрытае прызнаньне прымеце: нядобра, душачка, вельмі нядобра! Я, вядома, нявучоны чалавек і сам разумею, што нявучоны, што на медзякі вучыўся, ды я не да таго і гутарку вяду, і не ўва мне і справа тая, а за Ратазяева заступлюся, воля ваша. Ен мой сябра, таму я за яго і заступлюся. Ён хораша піша, вельмі, вельмі і зноў-такі вельмі хораша піша. Не згаджаюся я з вамі і ніяк не магу згадзіцца. Пісана квяціста, урыўчата, фігуральна, розныя думкі ёсьць; — вельмі хораша! Вы, можа быць, без пачуцьця чыталі, Барбарачка, або ў кепскім настроі былі, калі чыталі, на Тадору за што-небудзь угневаліся, або што-небудзь у вас там прыкрае вышла. Не, вы прачытайце гэта з пачуцьцём, лепш, калі вы здаволеныя і вясёлыя і ў прыемным настроі знаходзіцеся, вось, напрыклад, калі цукерак у роце трымаеце — вось тады прачытайце. Я не спрачаюся (хто-ж супроць гэтага), ёсьць і лепшыя за Ратазяева пісьменьнікі, ёсьць нават і куды лепшыя, але і яны добрыя, і Ратазяеў добры; яны добра пішуць і ён добра піша. Ён дзеля сябе, ён так сабе папісвае, і вельмі добра робіць, што папісвае Ну, бывайце, матачка; пісаць больш не магу; трэба
Старонка:Бедныя людзі.pdf/88
Гэта старонка не была вычытаная