Старонка:Бедныя людзі.pdf/90

Гэта старонка не была вычытаная

бывала, што вучыцца трэба, — ну што-ж? Я прызвычаілася, і пасьля, калі адыходзіла з пансіёна, дык таксама плакала, калі разьвіталася з сяброўкамі. Ды і ня добра я раблю, што жыву на перашкоду абаім вам. Гэта думка мая пакута. Я вам адкрыта кажу ўсё гэта, таму што прызвычаілася быць з вамі адкрытай. Хіба ня бачу я, што Тадора ўстае штодзень рана-ранічкой, ды за мыцьцё сваё барэцца, і да позьняй ночы працуе? — А старыя косьці любяць супачын. Хіба ня бачу я, што вы на мане траціцеся, апошнюю капейку рубам ставіце, ды на мане яе траціце? Ня з вашым багацьцем, мой сябра! Пішаце вы, што апошняе прадсьце, а мяне ў бядзе не пакінеце. Веру, сябра мой, я веру ў ваша добрае сэрца — але гэта вы цяпер так кажаце. Цяпер у вас ёсьць грошы нечаканыя, вы атрымалі ўзнагароду; але пасьля што будзе, пасьля? Вы ведаеце самі, я хворая заўсёды; я не магу таксама, як і вы, працаваць, хоць-бы душою была рада, ды і работа не заўсёды бывае. Што-ж мне застаецца? Надрывацца з нуды, пазіраючы на абаіх вас, сардэчных. Чым магу я вам прынесьці хоць маленькую карысьць? І навошта я вам так патрэбна, сябра мой? Што я вам добрага зрабіла? Я толькі прывязана да вас усёю душою, кахаю вас моцна, моцна, усім сэрцам, але — горны лёс мой! — я умею кахаць, і магу кахаць, але толькі, а не рабіць дабра, не плаціць вам за ваша дабрадзейства. Ня трымайце-ж мяне больш, падумайце, і скажэце вашу апошнюю думку. У чаканьні застаюся

ваша каханая Б. Д.