І, нарэшце, вось яшчэ чаму мне спадабалася ваша кніжка: іншы твор, хоць які ўсёроўна, чытаешчытаеш, іншы раз хоць лопні — так хітра, што быццам-бы і яго не разумееш. Я, напрыклад, — я тупаваты, дык я не магу надта важных твораў чытаць; — а гэта чытаеш — быццам сам напісаў; быццам гэта, дзеля прыкладу кажучы, маё ўласнае сэрца, якое ўжо яно там ні ёсьць, узяў яго, людзям вывернуў навыварат, ды і апісаў усё падрабязна — вось як! Ды і справа то простая, божа мой; зусім яйправа, і я таксама напісаў-бы; чаму-ж не напісаў-бы? — я-ж таксама адчуваю, вось якраз так, як у кніжцы, ды і я сам часамі ў такім-жа становішчы знаходзіўся, як, дзеля прыкладу сказаць, гэты Самсон Вырын, небарака. Ды і колькі між намі ходзіць Самсонаў Вырыных, такіх-жа небарак сардэчных! І як лоўка апісана ўсё! У мяне ледзь сьлёзы ня хлынулі, матачка, калі я прачытаў, што ён сьпіўся, грэшны, так, што няпрытомнасьць страціў, п'яніцам горкім стаў і сьпіць сабе цэлы дзень пад кажухом, на гора піўцом запівае, ды плача жаласна, брудным крысом вочы выцірае, калі ўспамінае пра блудлівую авечку сваю, пра дачку Дуняшу! Не, гэта натуральна! Вы прачытайце; гэта натуральна! гэта жыве! Я сам гэта бачыў; — гэта вось усё вакол мяне жыве; вось хоць Тарэза — ды навошта далёка хадзіць! — вось хоць-бы і наш бедны чыноўнік, — ён-жа, можа быць, такі-ж Самсон Вырын, толькі ў яго іншае прозьвішча, Гаршкоў. — Справа гэтая то яна агульная, матачка, і з вамі і са мной можа зда-
Старонка:Бедныя людзі.pdf/93
Гэта старонка не была вычытаная