мову «Гутарку Івана Золатавусната" „пробовати и рассуждати невежде и еретику для перевода на польский язык". Абураны князь думае, што было-б лепш, „если-бы Ваша милость тот папер спалити сказал, або попу якому церковь Рускую отдал", бо праўда захавана толькі ў праваслаўнай царкве.
Польска-каталіцкая і протэстанцкая эўропейскія культуры выклікаюць у князі Курбскім адмоўныя адносіны да сябе. Разам з тым, князь Курбскі вельмі добра разумеў патрэбу ў абароне праваслаўя ад усіх, хто на яго нападаў. Паводле думак Курбскага, змагацца з ворагамі праваслаўя і ўсходня-славянскае культуры магчыма было толькі зброяй апошніх, процістаўляючы іх кнігам пераклады кніг на славянскую мову.
Князь Курбскі задумаў пераклад царкоўна-навучальных твораў на славянскую мову. Ён меў досыць вялікі лік царкоўна-навучальных кніг, якія набыў, калі быў заграніцай, у Кракаве і Італіі, князь Міхал Абаленскі. Курбскі ўяўляў сабе ўсе цяжкасьці выкананьня надуманае справы, бо ня было асоб, знаёмых з славянскаю мовай. Можна было знайсьці людзей, знаёмых з грэцкаю і лацінскаю мовамі, але не з славянскаю. Даведаўшыся ад вялебнага Арцёма, што яго вучань Марка ведае славянскую мову і імкнецца практычна выкарыстаць сваё знаёмства з гэтаю мовай, князь Курбскі зьвярнуўся да яго, просячы „прыехати на колько месяцев, даючи помощь нашему грубству и неискувству: бо не обвыкли есмы яко аз, тако князь Михайло словенскому языку в конец, и того ради боимся пуститися едины без помощи на тое великое и достохвальное дело". Зьяўляючыся прыхільнікам усходня-славянскае культуры, князь Курбскі ня быў заўзятым ворагам польска-эўропейскае адукацыі. Ён ясна бачыў патрэбу адукацыі для змаганьня з польскім уплывам. Сам ён, згодна з уласным выразам, „не мало лет изнурих по силе моей, уже в сединах, со многими труды приучахся римскому языку". Мала таго, князь Курбскі пераканаў свайго брата, шляхетнага юнака князя Міхала Абаленскага, „иж бы во младом еще будущи веце навык тые внешния наук во языцех римских". З гэтаю мэтай Абаленскі тры гады вучыўся ў школе ў Кракаве і потым „совершения ради до Влох ехал, оставя дома жену и детки, и пребывал там в течении 2-х лет". У лісьце да Кузьмы Мамоніча князь Курбскі вітае барацьбу праваслаўя з езуітамі, але настойна просіць Мамоніча засьцерагаць праваслаўных, каб яны не пачыналі з езуітамі спрэчак „без ученых нашия страны". Калі князь Курбскі атрымаў паведамленьне ад княгіні Чартарыскай, што яна хоча паслаць свайго сына „до Вильны, до Римского закона чесных пресвитеров і язутов", дык ён прызнаў такое жаданьне пахвальным. Пры гэтым, Курбскі адзначыў небясьпеку, каб сын княгіні Чартарыскай не адпаў ад праваслаўя, як іншыя прадстаўнікі шляхоцкіх і княскіх радоў. У самай падарожы для навукі да інаверцаў Курбскі ня бачыць нічога страшнага, бо „и сами учители церкви ездили учиться тех наук с домов своих, от родителей своих до Афин к поганским философам, но правости душевные и праотеческого правоверия их ни на мнеи отменили".
Лічачы магчымым атрымаць веды ад інаверцаў, князь Курбскі, аднак, не дапушчаў нават думкі аб магчымасьці набліжэньня і сяброўства з апошнімі. Ня дзіва, што захапленьне Кадыяна Чапліча протэстанцтвам, а таксама і вольныя адносіны яго да сьвятога пісьма выклікаюць з боку Курбскага выразна адмоўныя адносіны да сябе. Лічачы сябе добрым знаўцам „от младости нашей во Священных Писаниях по