на свае патрэбы сумежны з брацтвам дом Стаўроўскага за 200 коп грошай. У ліку старшынь віленскага протэстанцкага збору, паводле яго сьпісаў, знаходзіліся: пан Крыштоф Радзіліл, гэтман і ваявода, пан ваявода Юры Глябовіч, пан ваявода І. Дарагастайскі, а таксама паасобныя прадстаўнікі шляхоцкага стану.
Віцебскі протэстанцкі збор быў заснаваны на падставе ліста Жыгімонта-Аўгуста ад 14 чэрвеня 1562 году на імя віцебскага ваяводы князя Сьцяпана Збараскага. Грамата вялікага князя дазваляла баярам, шляхце, бурмістрам і мяшчанам віцебскім пабудаваць у ВІцебску дом для малітвы «ку слуханню слова божьего» з правам мець асобны скарб, але з умовай, каб ні каталіцкія касьцёлы ні праваслаўныя цэрквы ня былі ўзяты для эвангелічнага збору. Маршалак і цівун гроцкі, князь Павал Друцкі-Сакалінскі, аддаў на вечнае ўладаньне пляц і гарод, якія знаходзіліся ў замку на Вялікай вуліцы. Яго сын, князь Юры, пацьвердзіў 15 ліпня 1593 году ахвяру свайго бацькі і дадаў віцебскаму збору яшчэ кавалак зямлі разам з гародам.
Кальвіністычны збор у Менску быў заснаваны ў канцы XVI сталецьця, хаця-ж дакладная дата заснаваньня невядома. Для патрэб існаваньня менскага збору князь Гаронім Жыжэмскі запісаў добрахвотна 15 сакавіка 1596 году свой дом разам з грунтам і сенажацямі, «прислухаючими до того дома». У 1589 годзе віленскі ваявода Крыштоф Радзівіл заснаваў кальвіністычны збор у Біржанах. Князь Радзівіл, аднавіўшы Біржанскі замак, пабудаваў каменную царкву «не для римской и не для греческой религии, а для религии евангелической, истинно христианской». Ад заснавальніка протэстанцкае царквы горад атрымаў і Майдэборгскае права, але з умовай, каб на пасады бурмістраў, райцаў і лаўнікаў бязумоўна абіраліся асобы, якія трымаліся эвангелічнага закону. Яўрэі і католікі былі звольнены ад гарадзкіх службовых пасад. Урэшце, князь Радзівіл даў гораду Біржанам і прыбытковыя крыніцы, якіх хапала для здавальненьня гарадзкіх патрэб.
Пані Барбара Сноўская 8 студзеня 1588 году прышла на дапамогу наваградзкаму эвангеліцкаму збору і перадала яму свой дом, які знаходзіўся ў самым месьце. Гэтым Барбара Сноўская выканала загад свайго мужа, пана кашталяна віцебскага, які яшчэ ў часе свайго жыцьця прызначыў свой дом для патрэб эвангеліцкага збору.
Рэформацыйны рух перакінуўся з Польшчы на Украіну ня толькі ў форме ортодоксальнага протэстанцтва, але і ў форме антытрынітарства. Протэстанцтва пашырылася ў Галіцыі, на Валыні і Падолі, часткай у Кіеўшчыне і Браслаўшчыне, — ва ўсіх тых мясцовасьцях, куды пранікла польскае прыватнае зямляўласьніцтва. Прыхільнікамі протэстанцтва былі прадстаўнікі вяльможных буйна-абшарніцкіх фамілій, як Глябовічы, Хадкевічы, Гусвічы, Дарагастайцы, князі Пронскія, Пузыны, часткай — Вішнявецкія, Сапегі-Гарнастаі, Нямірычы, Абрамовічы — у Кіеўшчыне, князі Гуркі, Фірлеі, Лашчы, Замойскія — у Падолі, паны Стадніцкія, Сяменскія, Бучацкія, Патоцкія, Збароўскія, Дарагаёўскія — у Галіцыі. Калі на падставе колькасьці протэстанцкіх збораў выводзіць аб ступені пашырэньня на Украіне протэстанцтва, дык магчыма было-б зрабіць вывад аб значным там уплыве протэстантызму. На думку М. С. Грушэўскага, аднак, протэстанцкія зборы на Украіне былі нядоўгавечныя. Пасьля сьмерці свайго фундатара, зборы звычайна зачыняліся, бо ня было ні протэктараў, ні прыхільнікаў новага сьветапагляду. Сучасьнікі, у васобах князёў Андрэя Курбскага і Яна Вішэнскага, адзначалі вялікае пашырэньне протэстанцтва. Маскоўскі эмігрант адзначае тыя зьмены, якія адбываліся сярод укра-