і уцякаць у Вэнгрыю, бо яго абвінавацілі ў спачуваньні і сувязі з протэстанцкім рухам. Друкаваньне славянскіх кніг на гэтым не прыпынілася. Беспасрэдным наступнікам зьявіўся Францішак Скарына з Полацку, які паходзіў з мяшчанскае небагата сям’і. Аб годзе нараджэньня Скрыны не захавалася ніякіх вестак. Вышэйшую адукацыю Скарына атрымаў на богаслоўным факультэце Кракаўскага унівэрсытэту. Потым Францішак Скарына ў Падуанскім універсітэце ў 1512 годзе атрымау ступень доктара ў лекарскіх навуках. Можна думаць, што рэформацыйныя плыні захапілі і Францішка Скарыну, і пад уплывам іх у яго зьявілася думка аб друкаваньні царкоўных кніг у роднай мове. Дзеля гэтае мэты Скарына засноўвае ўПразе першую беларускую друкарню, у якой былі надрукаваны Псалтыр і Біблія ў беларускай мове, вельмі блізкай да размоўнае гаворкі. У васнову перакладау Псалтыру і Бібліі былі ўзяты чэскія пераклады 1506 году, выдадзеныя ў Вэнэцыі. Біблія была выдадзена Францішкам Скарынай не цалком. Уся задуманая справа абмежавалася выданьнем 22 старазаконных кніг. Аднак, проф. Уладзімераў у сваім вядомым дасьледваньні аб Скарыне лічыў, што Францішак Скарына пераклаў усе кнігі старога і новага закону, але толькі ён не здалеў надрукаваць усіх кніг Бібліі. Потым Скарына пакідае Прагу і перасяляецца ў экономічны і політычны асяродак Беларусі — Вільню, дзе засноўвае сваю друкарню, знайшоўшы спачуваньне і, мабыць, матар’яльнае падтрыманьне з боку старэйшага бурмістра, Якуба Бабіча. Першая надрукаваная кніга ў Вільні была Апостал, які вышаў у сакавіку 1525 году. Усьлед за ёю вышла царкоўна-славянская Малая Падарожная Кніжыца, у якой былі зьмешчаны: Псалтыр і Часаслоў, хваласьпевы, каноны, Шостадневец, Сьвятцы і асхалія. Усе выданьні былі прыгожа надрукаваны і папярэджваліся прадмовамі. На выданьні гэтых кніг як быццам спынілася дзейнасьць Скарыны. Магчыма, што далейшая яго культурная праца была затрымана тым, што праваслаўнае віленскае мяшчанства адносілася да Скарыны з некаторай падазронасьцю, маючы на ўвазе яго гуманістычныя настроі. Пераклад Бібліі Скарына зрабіў з чэскае мовы і з царкоўна-славянскіх тэктсаў, як гэта давёў Уладзімераў у сваім дасьледваньні. Ужо гэтая акалічнасьць павінна была прымусіць праваслаўнае мяшчанства аднесьціся з недавер’ем да выданьняў Скарыны. Выдавецкая і перакладчая дзейнасьць Скарыны ёсьць зьявішча вялікага культурнага значэньня. Яна зьявілася навочным паказальнікам таго гуманістычнага руху, які паволі пранікаў у гарадзкое беларускае грамадзянства. У імкненьнях Скарыны перакласьці Біблію на родную мову і тым самым наблзіць яе да шырокіх грамадзянскіх колаў нельга ня бачыць намеру дапамагчы нацыянальна-культурнаму адраджэньню беларускага народу «к научению людям посполитым русского языка». Скарына хацеў выпрацаваць літаратурную беларускую мову, утварыць беларускую інтэлігенцыю, якая была-б прасякнута нацыянальна-культурнымі заданьнямі і інтарэсамі, і ўсім гэтым дапамагчы адраджэньню свайго народу. Плян Скарыны, можна думаць, быў вялізарны, але рад неспагадных для выдаўца ўмоў не дазволіў Скарыне давесьці да канца сваю культурна-гістарычную місію, якая бязумоўна сустракала спачуваньне ў пэўных колах грамадзянства. Напрыклад, Скарына атрымаў матар’яльную дапамогу ня толькі ад бурмістра Якуба Бабіча, але і ад віленскага райцы Багдана Онькава, коштам якога былі выдадзены некаторыя кнігі. Выдадзеныя Скарынаю кнігі хутка вышлі з продажы, але пашырэньне іх у рукапісным выглядзе паказвала на настойную патрэбу іх і на спачуваньн да іх з боку культурных беларусіх элемэнтаў. Выданьні Францішка Скарыны мелі вялікі ўплыў у іншых
Старонка:Беларускае Адраджэнне ў XVI сталецьці.pdf/9
Гэта старонка не была вычытаная