ньнь: | здарэньне, сумле́ньне, пытаньне і г. д. |
зьзь: | з гразьзю, мазьзю, зазьзяць і г. д. |
сьсь: | каса — касьсё, волас — валосьсе, колас — калосьсе і г. д. |
дзьдзь: | судзьдзя. |
цьць: | жыцьцё, багацьце, куцьця і г. д. |
жж: | збожжа і г. д. |
чч: | лык — лыччо, сук — суччо, пе́ч — запе́чча, запе́ччу, у ваччу і г. д. |
шш: | зацішша, каля ушшу, з роскашшу і інш. |
Апрача гэтага падвойныя зычныя зьяўляюцца пры тым, як словы склацаюцца: с-сыпаць, ад-даць, бяз-зубы і г. д.
Задачка. Перапішы словы з удваеньнем і дапішы свае́ прыклады.
§ 12. Прыдыханьне. Калі слова пачынаецца з галоснага, то перад ім можа стаяць прыдыханьне в або г: вока, вуха; авёс — гавёс і г. д. Прыдыханьне сустракаецца і ў сярэдзіне слова паміж двума галоснымі: павук, навука, цівун і інш.
Задачка. Азнач рыскаю прыдыханьне:
Вакно, варыць, вочы, вол, вужака, вузкі, вугаль, павук, павёў, віна, вайна, Радзівон, вон, Лявон, аплявуха, гараць, гара, гарэх, грэх, гарбуз, ганю, гаруд, вуліца, густы, горад, гарод, гоні.
§ 13. Кароткае ў. Паміж галосным і зычным можаць стаяць толькі ў, а не в: залатоўка, кароўка, (але — карова), толькі рэха ў ле́се йдзе́.
У канцы закрытага складу[1] стаіць так сама ня л, а ў: даў, поўны, тоўсты і інш.[2]
Задачка. Паставіць літара заме́ста крыжыка:
Апусьце́Ха поле. Работы на ім даХно скончаны. Пуста й гола Хсюды, толькі маХадое жыта адно зеляне́е X полі і рэзка выдзяляецца сярод мёртвага абразу асе́ньняга часу. Пачарне́X шырокі Хуг; адны толькі парыжэХшыя фігуры стагоХ з востраю жэрдкаю X ве́рсе раскінуліся па грудох і нудна пазіраюць Х не́ба.