Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

§ 31. Увагі аб розных склонах.

1. Давальны і ме́сны склон адз. л. маюць тую самую форму. У іме́ньнях, што маюць перад канчаткам цьвёрды зычны, гэтыя склоны канчаюцца на е: вадзе́ галаве́, руцэ, сасе́, назе́ (націск на канчатку); каліне, палавіне, блазноце, рабоце (канчатак бяз націску).

Калі-ж перад канчаткам[1] стаіць адзін з ацьвярдзе́ўшых зычных р, ц, ч, ж, ш, або к (пасьля к тады, калі націск не на канчатку — лаўка, матка, шапка, ласка), то ў давальным і ме́сным склоне маем ы: зары, гары, мацы, душы, дзяжы, (пад націскам); вуліцы, аборы, кашы, пражы, лаўцы, матцы, шапцы і г. д не пад націскам).

У склане́ньні з мягкім зычным перад канчаткам заўсёды маем канчатак і: зямлі, сям’і, долі, княгіні, волі, і г. д.

Іме́ньні з асноваю на к, г, х зьмяняюць іх на ц, з, с: рука — руцэ, горка — горцы, нага — назе́, дарога — дарозе, саха — сасе́, страха — страсе́, Лявоніха — Лявонісе. 2) Родны склон мн. ліку мае часта канчатак — аў, як у іме́ньнях мужчынскага роду: водаў, варонаў, маладзіцаў, зе́мляў, нядзе́ляў, пе́сьняў і г. д.

Але найчасьце́й ужываюцца гэткія формы, як дачок, дзявок, гор, зор, кароў, галоў, зяме́ль, нядзе́ль, сьлёз, лялек, шпілек і г. д. Толькі рук і ног заўсёды без канчатку аў.

Радзе́й сустракаем канчатак ей: сьвіне́й, сяне́й і інш.

Клічны склон заўсёды аднолькавы з назоўным: Літва, родна зяме́лька! Жальцеся звонкія струны.

§ 32. Іме́ньні муж. р. на а. Так сама, як іме́ньні жан. р. на а, скланяюцца іме́ньні муж. р. на а: старшыня, стараста, сабака, судзьдзя і інш. Толькі. ў тв. скл. часамі сустракаюцца формы мужчынскага склане́ньня: з старшынём, старастам, сабакам і г. д.


§ 33. Б. Іме́ньні жан. р. на зычны.

Сюды адносяцца такія іме́ньні, як косьць, гразь, соль, ме́дзь; ноч, мыш, роскаш, моц; любоў, кроў і падобныя; у ліку множным такія, як сані, се́ні, грудзі, гусьлі, дзьве́ры, — наагул, усе́ тыя іме́ньні ж. р., што ў наз. склоне не канчаюцца на а. Апрача гэтага сюды адносяцца: куры, сусе́дзі, чэрці.

  1. Трэба разуме́ць канчатак назоўнага склону.