Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

§ 34. Прыклады.

Лік адзіночны.

Наз. косьць рэч кроў
Род. касьц-і рэч-ы крыв-і
Дав. касьц-і рэч-ы крыв-і
Він.

як Назоўны

Тв. касьц-ёю(й)[1] рэч-аю(й) крыв-ёю(й)
Ме́с. касьц-і рэч-ы крыв-і

Лік множны.

Наз. косьц-і рэч-ы
Род. кась-е́й рэч-аў
Дав. кась-цём рэч-ам
Він.

як Назоўны

Тв. касьц-ямі, касьц-мі рэч-амі, рэч-мі
Ме́с. касьц-ёх рэч-ах


§ 35. Увагі аб склонах.

1) Родны склон мн. л. мае канчатак ей, ой (не пад націскам ай, аў): касьц-е́й, пе́ч-аў, рэч-аў, ноч-аў і г. д.

2) Творны склон апрача паказаных у прыкладах канчаткаў мае часамі — ма: касьцьма, саньма і г. д.

3) Клічны склон заўсёды аднолькавы з назоўным у абодвух ліках, як і ў іме́ньнях жан. р. на а.

§ 36. Маці скланяецца гэтак:

Наз. маці Він. маці
Род. маці Тв.

Дав. маці Ме́с. маці

Клічнымаці

У множным ліку знаходзім маці толькі ў Наз., Він. і Кл. скл.

У тых склонах, дзе ня ўжываецца маці, яго замяняе матка: маткаю, матак і г. д.

§ 37. Вінавальны склон іме́ньняў, што азначаюць чалаве́ка, зьве́ра і наагул не́шта жывое, аднолькавы з родным склонам у муж. р. адзіночнага ліку: бачу брата, мужа, паю каня. Іме́ньні, што азначаюць няжывое, маюць вінав. склон

  1. здараюцца часта і гэткія формы, як косьцю, рэччу і г. д.