Н. | бос-ыя | В. | як Н. або Р. | для ўсіх р. |
Р. | бос-ых | Т. | бос-ымі | |
Д. | бос-ым | М. | бос-ых |
Так сама зьмяняюцца прыме́ты з мягкім зычным перад канчаткамі:
Н. | сін-і | сін-яя | сін-яе |
Р. | сін-яга | сін-яе (яй) | сін-яга |
Д. | сін-яму | сін-яй | сін-яму |
В. | як Н. або Р. | сін-юю | як Н. |
Т. | сін-ім | сін-яю (яй) | сін-ім |
М. | сін-ім | сін-яй | сін-ім |
Н. | сін-ія | В. | як Н. або Р. | для ўсіх р. |
Р. | сін-іх | Т. | сін-імі | |
Д. | сін-ім | М. | сін-іх |
§ 40. Калі націск прыходзіцца на канчатак, то ў родным склоне — о́га, калі націск ня прыходзіцца на канчатак, а на аснову, то — ага: сьвяты — сьвятога, добры —- добрага, сіні — сіняга, вялікі — вялікага і г. д.
§ 41. Тыя прыме́ты, што азначаюць якасьць (на пытаньне які?), могуць ме́ць тры ступе́ні гэтае якасьці, або тры ступе́ні прыраўнаваньня:
1-ая ступе́нь — звычайная: зялёны, ая, ае, вялікі, ая, ае;
2-ая ступе́нь — вышэйшая: зеляне́йшы, вялікшы;
3-ая ступе́нь — найвышэйшая: найвялікшы, найзеляне́йшы, або самы зялёны, самы вялікі, ці за усіх найзеляне́йшы, ад усіх найвялікшы і г. д.
Некаторыя прыме́ты маюць няправільныя ступе́ні прыраўнаваньня: добры — ле́пшы, найле́пшы; благі — горшы, найгоршы; малы — ме́ншы, найме́ншы.
Задачка. 1. Праскланяйце:
Сіні, чорны, горкі, салодкі, тоўсты, глухі.
2. Напішэце ступе́ні прыраўнаваньня:
Новы кажух, зялёны сад, вялікі бор, цёплая шапка, шырокае поле, глыбокае мора, сьляпы конь, благі сон, сухі хле́б.