Ад іншых дзеясловаў не́льга тварыць розных станоў: баяцца, сьмяяцца, ісьці, спаць і шмат падобных[1].
§ 70. Такія формы, як лётаць, сядзе́ць, ламаць, паваліцца, задумацца, магчы, сячы і інш. (на пытаньне што робіць? называюцца неазначальнымі формамі[2]). Яны не азначаюць ні часу, ні ліку, ні асобы, толькі паказаваюць названьне дзе́яньня ці стану.
- Увага. Побач з формамі на — ць ужываюцца формы на ці: лётаці, ламаці, хадзіці, задумаціся, валіціся і г. д.
§ 71. Цяпе́рашні час для кожнае асобы абодвух лікаў мае асобныя канчаткі, напр.: няс-у, няс-е́ш, няс-е́(ць), няс-ём, няс-іцё, няс-уць; стаю, ста-іш, ста-іць, ста-ём, ста-іцё, ста-яць.
Дзеясловы, што маюць у канчатку 2 ас. адз. ліку — е́ш, а ў 3 ас. мн. л. — уць (юць), нале́жаць да пѐршага спражэньня, напр.: няс-е́ш, таўч-эш, няс-уць, таўк-уць; будз-еш, каж-аш, буд-уць, каж-уць (не пад націскам у мягкім складзе е, у цьвёрдым а).
Тыя дзеясловы, што маюць у 2 ас. адз. л. — іш, — ыш, а ў 3 ас. мн. л. — аць, — яць, нале́жаць да другога спражэньня.
§ 72. Пѐршае спражэньне.
- 1). Асабовыя канчаткі пад націскам.
Лік адзіночны. | |||
1 ас.няс-у | пяк-у | ||
2 ас.няс-е́ш | пяч-эш | ||
3 ас.няс-е́(ць) | пяч-э(ць) | ||
Лік множны. | |||
1 ас.няс-ём | пяч-ом | ||
2 ас.няс-іцё | пяч-ыцё | ||
3 ас.няс-уць | пяк-уць |
- 2). Асабовыя канчаткі не пад націскам.
Лік адзіночны. | |||
1 ас.дума-ю | каж-у | ||
2 ас.дума-еш | каж-аш | ||
3 ас.дума-е(ць) | каж-а(ць) |