Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

— 43 —

чарне́е. Часам, як у полі з коньмі начуеш, пяючы «восень» дзяўчат пачуеш і, сказаць праўду, дык, мой ты браце, ад гэнай пе́сьні за сэрца хваце, бо яе́ тая працяжная нота, хоць сьлёзы гоніць, слухаць ахвота.



Кліч.

§ 90. Кліч выражае ўчуцьцё або паказвае розныя зыкі, да якіх чалаве́к сваім голасам хоча прыпадобніцца, напр.: учуцьцё болю, радасьці, зьдзіўле́ньня: ай, аей! ого-го! ага! ах! ох! ух! а-ха-ха і г. д.; шшш! гаў-гаў-гаў! курняў! іга-га-га! ау-ау-ау! і інш.

Каб паказаць, што не́шта канчаецца ў адзін мамэнт, ужываюцца асобныя формы клічу ад дзеяслова: хап, брык, бэнц, бох, бабух, хлюпсьць, грук, стук, бахе́ць, хапе́ць, мяльке́ць, піхе́ць, грымоць і інш.