9) формы 3 ас. мн. л. дзеясловаў 2 спраж.: ходзяць, носяць, водзяць і г. д.; так сама дзеяслоўная прыме́та і прыслоўе: ходзячы, водзячы, носячы і г. д. (бо яны выводзяцца ад 3 ас. мн. л.: ходзяць, носяць, водзяць).
10) займе́ньне — ся: робішся, гонішся і г. д.
Калі е пад націскам, то на ім трэба ставіць знак націску: хле́б, не́ба і г. д.[1]
Такім парадкам, літара е́ азначае выразны націснуты галосны, так сама як о: каме́ньне, голад.
Літара е азначае ненаціснуты гук або шырэйшы за е́ (бліжэй да а), або вузе́йшы (бліжэй да і): у садзе, сіненькі.
Не, без, перад, пера і інш. падпадаюць пад агульнае правіла аб аканьні: няшчасьце, няволя, бяздомны, бязрадны, непачэсны, безгалосы, перадплата, перавоз і г. д. Так сама калі не, без, перад, цераз стаяць перад другім словам, але пішуцца асобна: ня дам, ня ве́даю, бяз хле́ба, бяз нас, перад ім, не даве́даўся, без гаворкі і г. д.
Задачка. Перапішы і заме́ста крыжыка пастаў а (я) або э (е)
НХ прыве́тна церХз вокны ночка пХзіраХ. ЦіхХ ў хацХ — ўся сяме́йка сьпіць ды спачываХ, натрудзіўшы добрХ рукі, натХміўшы пле́чы. Толькі матка з вХрХце́нцХм прытулілась к пе́чы і прадзе́, прадзе́ кудзе́льку. СкачХ вХраце́нцХ, а за ёй густыХ це́ні бе́гаюць па сьце́нцы. На камінку корч пылаХ, злотХм іскры скачуць. За ваконцХм ве́цХр ходзіць, глухХ ве́рбы плачуць. Зябнуць ве́рбы на марозХ, прытуліўшысь к стрэсХ: сьне́гам ве́цХр сыпХ ў дзьве́ры, ходзіць шум па ле́сХ. I пад гэты шум трывожны думаХ стараХ, а ў сьле́д думкам нХспакойна вецХр падпХваХ.
ВучысХ нХбожХ, вучэньнХ паможХ змагацца з нХдолХй, з нХволХй… Што мучыць сХгоньня, што думкі трывожХ, — зьбяжыць і нХ прыйдзХ ніколі.
Жаль згінХ, як мара; нХ будзХш нХздарай, нідзе́ і ні ў чым нХ заблудзіш; ты праўду ў нХпраўдзе, як сонца між хмарХў, спазнаХш, як цёмХн нХ будзХш.
- ↑ такія словы, як перад, цераз, але, без, дзеля, свайго націску ня маюць, становячы быццам часьць таго слова, перад якім яны стаяць, дзеля гэтага над імі ня ставіцца знак націску: перад на̀мі, цераз хату, але так не́льга, бяз нас, дзеля таго і г. д. Калі-ж але азначае пацьвярджэньне, то яно мае націск: ці у цябе́ мая кніжка? — але́.