Вышай ле́су, проці сонца
I сплялі вяночак.
§ 102. Прыйме́ньні з прыслоўямі пішуцца разам: упе́рад, назад, насустрэчу, дагары, зраньня, запраўды, наадзіноцы, уле́тку, узімку, ураньні, уве́чары, паасобку, уваччу, пабеларуску, пачэску, потым, загадзя, наўмысьля, спакваля, заўсёды, адкуль, дасюль і г. д.
Так сама разам з прыслоўямі пішуцца не, ні і усе́ складаныя прыслоўі: ніколі, нідзе́, не́калісь, няма, абе́руч, абыдзе́, абыяк, ажно і г. д.
§ 103. Злучок ужываецца ў гэткіх разох:
1) для злучэньня частак бы, б, жа, ж з папярэднім словам: добра было-бы, каму-б гэта даць, а мой-жа ты сусе́дзька! ды куды-ж ты, дуб зялёны, пахінаешся?
- Увага. Калі-ж бы, б і жа, ж сходзяцца разам, то яны паміж сабой злучком ня злучаюцца: калі-ж бы мне́ пайсьці, вось быу-бы ж ты рады і г. д.
2) для злучэньня складаных прыйме́ньняў з-за, з-пад — з-за стала, з-пад лому і г. д.
3) для злучэньня двух словаў, што азначаюць тую самую рэч — узьве́й-ве́цер, ве́цер-дуронік.
4) у падвойных фаміліях — Дуж-Душэускі, Сьвятаполк-Мірскі, Дунін-Марцінке́віч і г. д.
5) у складаных прыме́тах — сьне́жна-бе́лы, цёмна-сіні і г. д.
§ 104. Словы чужазе́мныя, узятыя з чужое мовы даўно, пішуцца так, як гэта чуваць у штодзе́нным ужытку: літара, аканом, арганісты, паляруш, калідор, леварвэр, камісія і г. д.
Словы чужазе́мныя, што ўжываюцца ў кніжках і ў кніжнай мове і да народу не дайшлі або дайшлі нядаўна, пішуцца так, як у тэй мове, скуль яны ўзятыя: тэлегра́ф, тэлеграма, літэратура, монолёг, тэа́тр, дынастыя, партыя, рэдакцыя, інспэктар, дырэктар, рэдактар[1] і г. д.
- ↑ у такіх разох ар заме́ста ор пад уплывам беларускіх слоў на — ар: пісар, знахар і г. д.