Гэта старонка не была вычытаная
У чужаслове „—“ ставяцца або чужыя словы (ня тэй асобы, што гаворыць ці расказвае), або словы не́чым асаблівыя, напр.: Узяў шапку і, сказаўшы: „Аставайцеся здаровыя!“ выйшаў з хаты. „Наша Доля“ — пе́ршая беларуская газэта.
У скобкі бярэцца паясьне́ньне або пабочная думка: Беларускія пляме́ньні (крывічы, дрыгвічы і радзімічы) здаўна жывуць на сваёй зямлі.